9 беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Мікалаевам, вярнуліся дадому

Источник материала:  
21.07.2018 13:54 — Разное
9 беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Мікалаевам, вярнуліся дадому
Фота з адкрытых крыніцаў

Дзевяць з дванаццаці беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Мікалаевам, дастаўленыя на радзіму, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя. Іх адвезлі ў Гомельскую абласную клінічную лякарню на агляд да медыкаў. Пасля гэтага шэсць чалавек адпусцілі дадому, траіх шпіталізавалі ў аддзяленні траўматалогіі і нейрахірургіі для далейшага лекавання. Іх стан рознай ступені цяжкасці.

Яшчэ трое беларусаў засталіся ва Украіне і знаходзяцца там у лякарні.

Раніцай 20 ліпеня мікрааўтобус Volkswagen з беларускімі нумарамі, які рухаўся з Адэсы ў Гомель, сутыкнуўся з грузавіком у Мікалаеўскай вобласці. Кіроўца і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы. Кіроўцу грузавіка затрымала ўкраінская паліцыя. Распачатая крымінальная справа.

 

←Гомель тонет: за минувшую ночь в городе выпало более половины месячной нормы осадков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика