Напаўняецца бункер рапсавым зернем

Источник материала:  
20.07.2018 — Разное
У раёне ўбіраюць рапс. Калі мы прыехалі на поле ААТ “Шутавічы-Агра”, якое знаходзіцца за аб’язной дарогай, непадалёку ад вёскі Свірыдавічы, там шчыравалі два камбайны. На адным з іх працуе Ігар Тараскевіч (на фота) са сваім памочнікам Віктарам Чайко. Ігара Тараскевіча людзі ведаюць, раней ён служыў у міліцыі, у ДАІ, цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, часу хапае, таму вырашыў дапамагчы гаспадарцы падчас уборкі.

Другі камбайнавы экіпаж – сямейны. На ўборцы працуюць бацька з сынам. Леанід Каравай калісьці быў у ААТ “Шутавічы-Агра” галоўным інжынерам, цяпер пенсіянер. Хаця мужчыну ўжо за 70 гадоў, але ён надзвычай рухавы для свайго ўзросту. Яго сын Віталь працуе выкладчыкам фізкультуры ў СШ №7 і ў вольную летнюю пару становіцца камбайнерам. Ужо гадоў 10 дапамагае гэтай гаспадарцы.

Напаўняецца бункер рапсавым зернем

Паглядзець за ходам уборкі перыядычна прыязджаюць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ААТ “Шутавічы-Агра”, у тым ліку кіраўнік гэтай гаспадаркі Андрэй Шутовіч і галоўны аграном Іван Анюхоўскі. Справа ў тым, што апошнім часам пагоршылася надвор’е. Некалькі дзён запар ліў дождж, таму камбайнавым экіпажам прыходзілася прыпыняць работу, чакаць, пакуль распагодзіцца, каб выехаць у поле. Дарэчы, яно засталося апошнім, дзе неабходна было ўбраць рапс.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←В Копыльском районе в озере утонул 10-летний мальчик, не умевший плавать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика