Песня на збожжатакі завітала

Источник материала:  
20.07.2018 — Разное

Песня на збожжатакі завітала

Нягледзячы на карэктывы, якія ўнесла ў ход уборачнай кампаніі дажджлівае надвор’е, работа ў гаспадарках не спыняецца ні на хвіліну. Працаўнікі сельскай гаспадаркі нястомна працуюць, каб  зберагчы кожнае зярнятка. Якраз у гэты час набіраюць абароты летнія маршруты аўтаклуба раённай клубнай сістэмы (загадчык Таццяна Цупа), каб даць магчымаць працаўнікам сяла крышачку адпачыць ад нялёгкай работы і  падарыць добры настрой мілагучнай звонкай песняй ды  жартам.

18 ЛІПЕНЯ работнікі культуры разам з галоўным спецыялістам па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі Столінскага райвыканкама Таццянай Васільеўнай Дабрынец наведалі аграгарадок Глінка і вёску Асаўцы. 

На збожжатоку КСУП “АграГлінка”   кіпела работа, але, заўважыўшы гасцей, людзі зацікаўлена падыходзілі да артыстаў.  Праз лічаныя хвіліны была падрыхтавана імправізаваная сцэна, а гледачы занялі свае пачэсныя месцы, каб атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы. Толькі загучала музыка, як на яе гукі пачалі сыходзіцца мясцовыя жыхары, пад’язджалі  на машынах і на вазах.

Песня на збожжатакі завітала
Песня на збожжатакі завітала
Песня на збожжатакі завітала
Песня на збожжатакі завітала
Песня на збожжатакі завітала
Песня на збожжатакі завітала
Удзельнікі народнага творчага клуба “Альтанка” прывіталі гледачоў вясёлымі жартамі, а народны клуб аматараў песні “Ярок”  (кіраўнік Валерый Шуркала) распачалі сваё выступленне мілагучнымі песнямі на беларускай мове пра родную зямлю, радзіму, родны край і крыніцу. Праграму прымеркавалі да Году малой радзімы.

Кожны музычны нумар прысутныя сустракалі гучнымі апладысментамі, прыйшоўся ім даспадобы і гумар артыстаў.

Напрыканцы сустрэчы Таццяна Дабрынец пажадала работнікам гаспадаркі моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвых сіл і плёну ў іх нялёгкай працы. Старшыня прафкама і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Любоў Пятроўна Бут-Гусаім падзякавала гасцям за цудоўнае выступленне і выказала ад імя работнікаў пажаданне, каб “клуб на колах” завітваў у КСУП “АграГлінка”  і далей радаваў яго работнікаў новымі цікавымі выступленнямі.

У АБЕДЗЕННЫ ЧАС аўтаклуб завітаў на збожжаток КСУП “Відзіборскі” ў вёску Асаўцы. Работнікі гаспадаркі з радасцю сустрэлі  ўдзельнікаў аматарскай творчасці.  Пакуль тыя рыхтаваліся да выступлення, людзі ўсё  падыходзілі, каб крышачку адпачыць і паслухаць цудоўныя спевы артыстаў.  У час выступлення не сціхалі апладысменты. Усе смяяліся ад душы. А мужчыны так гучна пляскалі ў далоні, што нават не змаглі  ўседзець на месцы і разам з  артыстамі пусціліся ў скокі.

Песні, жарты, танцы захапілі гледачоў і час праляцеў як адно імгненне. На развітанне працаўнікі гаспадаркі ад шчырага сэрца дзякавалі за такі цудоўны канцэрт і падарылі артыстам кветкі. Яны жадалі адзін аднаму моцнага здароўя, плёну  ў працы, шчасця і дабрабыту. На развітанне на памяць  зрабілі агульны здымак.

Работнікі культуры не збіраюцца, як гавораць, сядзець на месцы. Іх канцэртныя праграмы пройдуць і ў іншых гаспадарках раёна, каб падтрымаць хлебаробаў і задаць бадзёры рытм працы.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

←Пятеро белорусов погибли в ДТП в Украине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика