Расіянін узяў у Беларусі ў арэнду машыну і прадаў яе ў Расіі
19.07.2018 17:55
—
Разное

Здымак з архіву.
Расіянін узяў у Беларусі ў арэнду машыну і прадаў яе ў Расіі. 49-гадовага жыхара Іжэўска затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Махлярства".
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Мінска Алена Свірыдава, шукаць зламысніка пачалі пасля звароту да праваахоўнікаў дырэктара аднаго з мінскіх сервісаў па здачы аўтамабіляў у арэнду. Дадзеныя з GPS-навігатара сведчылі, што расіянін з'ехаў на легкавіку ў Расію. Затрымалі мужчыну па месцы жыхарства. Высветлілася, што раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за падобнае махлярства, здзейсненае на расійскай тэрыторыі. Знайсці аўтамабіль не ўдалося — яго прадалі.
Грамадзяніну Расіі пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.