Восем ратавальнікаў эвакуююць з Эльбруса цела загінулага беларускага альпініста
19.07.2018 12:23
—
Разное
Фота: pixabay.com
Цела беларускага альпініста, які загінуў пры ўзыходжанні на Эльбрус, эвакуююць восем ратавальнікаў. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на ГУ МНС па Кабардзіна-Балкарыі.
Ратавальнікі Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада спускаюць цела нашага суайчыніка з вышыні 4100 м з альпінісцкага лагера "Безенгі".
Як паведамляла Еўрарадыё, альпінісцкая група з пяці беларусаў падымалася на Эльбрус Адзін з іх зваліўся ў цясніну. Гэта 54-гадовы ўраджэнец Гомеля, кандыдат у майстры спорту па альпінізме.