У нядзелю на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства паступіла першае зерне новага ўраджаю. Яго адправілі хлебаробы ЗАТ “1 Мая” на заказаным у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” транспарце. Першую машыну з 20 тонамі азімай пшаніцы даставіў з закрытага акцыянернага таварыства вадзіцель Нясвіжскага райаграсэрвіса Аляксандр Ісакаў. Усяго першамайцы ў гэты дзень здалі дзяржаве больш за 74 тоны збожжа.
На фота:
- Першы дзень прыёмкі новага ўраджаю на Гарадзейскім ЗПП — святочны: з духмяным караваем, з цёплымі пажаданнямі. І са здымкам на памяць: злева на-права — галоўны эканаміст ЗАТ “1 Мая” Іван Слуцкі, лабарант збожжапрыёмнага прадпрыемства Таццяна Маскалік, загадчык лабараторыі Віктар Шарапа, намеснік дырэктара Пётр Агейка, галоўны аграном ЗАТ “1 Мая” Анатоль Міхлай, дырэктар Гара-дзейскага збожжапрыёмнага прадпрыемства Сяргей Гук, галоўны спецыяліст аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Нясвіжскага райвыканкама Алена Даманькова, лабарант Людміла Юруць і старшы майстар Таццяна Троська.
- Лабарант Людміла Юруць адбірае пробы першамайскай харчовай пшаніцы. Аналізы сведчаць: збожжа — тое, што трэба, мае трэці клас, клейкавіны ў ім 26 %.
Дзмітрый ЯШЧАНКА.