У чацвер зноў прагназуюць залевы і навальніцы
![У чацвер зноў прагназуюць залевы і навальніцы](http://www.21.by/pub/news/2018/07/1531983642542807.jpg)
Фота: БЕЛТА
На чацвер, 19 ліпеня, сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеваў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах чакаюцца навальніцы. У асобных раёнах днём пройдуць моцныя залевы, град. Вецер будзе паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду. Удзень у асобных раёнах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе +14...+19 градусаў, удзень яна падымецца да 23-29 градусаў вышэй за нуль.