З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

Источник материала:  
18.07.2018 08:48 — Разное

Хатні тыран

9 ліпеня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі Хатыніч К., якая расказала, што да яе прыйшла суседка Н. і папрасіла выклікаць міліцыю.

Справа ў тым, што сужыцель Н. ў стане алкагольнага ап’янення скандаліць, здзекуецца над сынам-інвалідам.

У адносінах да парушальніка парадку складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 9.1 КоАП РБ.

Забойца… гусей?

9 ліпеня жанчына расказала міліцыі, што жыхарка вёскі Нач К. забіла венікам тры гусі, якія належаць заяўніцы. Праверку праводзіць РАУС.

П’яныя жанчыны – гора ў сям’і

Жыхар райцэнтра паведаміў у РАУС, што яго п’яная жонка ўчыніла з ім скандал, парвала майку. У адносінах да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол па ч.2 арт. 9.1 КоАП РБ.

А днём пазней у міліцыю звярнуўся жыхар вёскі Ганцавічы. Ён расказаў, што цешча ў стане алкагольнага ап’янення паводзіць сябе неадэкватна, кідаецца на яго з сякерай. Складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 17.3 КоАП РБ.

Цяжарная ў 16 гадоў

10 ліпеня ў РАУС паступіла інфармацыя галоўнага ўрача Ганцавіцкай ЦРБ Вадзіма Сашко аб тым, што ў гінекалагічнае аддзяленне шпіталізавана непаўнагадовая. Дзяўчынка 2002 года нараджэння зараз знаходзіцца на сёмым тыдні цяжарнасці. Інфармацыя перададзена ў РАСК.

«Брэндавыя» разборкі

11 ліпеня ў міліцыю паступіла заява менеджэра па продажах ТАА «Оптимарк». Ён расказаў, што службовыя асобы ППУП «Дарида» выкарыстоўваюць на этыкетках сваіх напіткаў абазначэнні «БелКола», парушаючы тым самым правы на таварныя знакі ЗАТ «МЗ БН». Праверку праводзіць РАУС.

Страсенне галаўнога мозгу ў чатырохгадовай

Дзяжурная медсястра прыёмнага пакою Ганцавіцкай ЦРБ паведаміла ў міліцыю, што да іх паступіла дзіця 2014 года нараджэння з дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, страсенне галаўнога мозгу». Праверку праводзіць РАУС.

«Вайбер» як пляцоўка для плётак

12 ліпеня ў РАУС паступіла заява жыхаркі Дзяніскавіч Б.

Жанчына расказала, што яе аднавяскоўка З. распаўсюджвае пра яе ілжывыя выдумкі ў прылажэнні «Вайбер». Праверку праводзіць РАУС.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення за тыдзень затрымалі пяць чалавек. Адметна, што ні адзін з іх не ехаў на аўтамабілі: п’янымі пяцёра мужчын садзіліся за рулі сваіх «двухколавых сяброў» – матацыклаў і мапеда.

Зводкі чытала
Вікторыя ПРЫКОТА.

←20-летний белорус подписал 3-летний контракт новичка с клубом НХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика