Эстафету падхапіла «Ніка»

Источник материала:  
18.07.2018 — Разное

З надыходам трэцяй змены ў аздараўленчым лагеры «Нёман» пачаў работу трэці студэнцкі педагагічны атрад, самы вялікі сярод сёлетніх студэнцкіх педатрадаў.

«Ніка» – такое «перамоганоснае» імя ў гэтага атрада, на чале якога знаходзяцца камандзір Вікторыя Багданава і камісар Вольга Мірановіч. Абедзве – маладыя педагогі, працуюць у СШ № 2 г. Стоўбцы і Коласаўскай школе адпаведна. Сярод членаў «Нікі» ёсць тыя, хто ў атрадзе не першы раз. Да ліку такіх адносіцца і Ганна Багдановіч, камандзір студатрада ў папярэднія гады. «Ніка» – пераважна дзявочы атрад, у яго складзе толькі двое хлопцаў – студэнт Руслан Тамілін і Андрэй Малашчанка з Заямнаўскай школы.

– Моладзь з задавальненнем працуе ў студэнцкім атрадзе, – адзначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і звяртае ўвагу, што заробак удзельнікаў студатрадаў, згодна з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, не абкладаецца падаходным падаткам. Карысць мае і прымаючая арганізацыя – у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 181 яна вызваляецца ад пералічэння абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва з гэтых даходаў.

Для моладзі работа ў студэнцкім атрадзе – гэта цікавыя знаёмствы і новыя сябры. А яшчэ – магчымасць паспрабаваць сябе, навучыцца таму, чаго раней, магчыма, не ўмелі і, безумоўна, заслужыць добрыя водгукі. Так склалася, да прыкладу, у членаў студэнцкага экалагічнага атрада «Ініцыятыва». Працавалі яны на базе аб’яднання камунальных службаў, а таму былі першымі памочнікамі ў доглядзе за клумбамі і зялёнымі насаджэннямі на гарадскіх вуліцах і плошчах, у парку «Дружба народаў». Іх старанні не засталіся незаўважанымі ні кіраўніцтвам прадпрыемства, ні жыхарамі Стоўбцаў.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←Овчарка украла у хозяина GoPro и "записала" погоню на видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика