Сесія райсавета

Источник материала:  
18.07.2018 — Разное

Адбылася V сесія Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

На разгляд дэпутатаў былі вынесены пытанні «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей» і «Аб прадастаўленні паверхневага воднага аб’екта ў арэнду для рыбалоўства ў рэкрэацыйных мэтах».

Вызначаны меры сацыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у выглядзе выплаты адзіначасовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Стаўбцоўскага раёна і зацверджана Інструкцыя аб аказанні мер сацыяльнай падтрымкі шматдзетным сем’ям.

Вывучыўшы і абмеркаваўшы другое пытанне, дэпутаты вырашылі не прадастаўляць у арэнду водны аб’ект (паводле дзеючага заканадаўства).

Кантроль за выкананнем рашэння Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў ускладзены на пастаянную камісію райсавета па пытаннях сацыяльнай сферы.

←«Мисс СНГ-2018»: две белоруски представят нашу страну на конкурсе красоты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика