Цела таксоўца знайшлі ў прыпаркаваным аўто ў Мінску

Источник материала:  
16.07.2018 21:44 — Разное
Цела таксоўца знайшлі ў прыпаркаваным аўто ў Мінску
Фота: БЕЛТА

У прыпаркаванай машыне таксі ў беларускай сталіцы 16 ліпеня знайшлі цела кіроўцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчана камітэта па Мінску Марына Дранькова.

Машына была прыпаркаваная на аўтастаянцы каля дома 19а на Партызанскім праспекце. Праверкай факту смерці 49-гадовага мужчыны займаецца Ленінскі райаддзел Следчага камітэта. Па словах Драньковай, мужчына працаваў таксоўцам. Яго аўтамабіль, паводле папярэдняй інфармацыі, прастаяў на стаянцы некалькі дзён.

Эксперты не знайшлі слядоў гвалту на целе мужчыны. Для выўлення прычыны смерці прызначаная экспертыза.

←Американские конгрессмены критикуют высказывания Трампа на встрече с Путиным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика