Зязюля паказала да любага дарогу
15.07.2018
—
Разное
Сёння дарослыя і дзеці, загадзя аблюбаваўшы сабе месца пад разгалістымі елкамі на пляцоўцы каля Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, атрымлівалі асалоду ад канцэртных нумароў народнага ансамбля песні і музыкі "Пушчанскія напевы" і самадзейных артыстаў з аграгарадка Нязбодзічы.
Цёплым нядзельным вечарам так прыемна было слухаць мілагучныя песні пра каханне, адносячыся ўспамінамі ў далёкую маладосць.
"Зязюля паказала ды любага дарогу ...", "не наглядзецца мне ў твае вочы ...", "ехаў Ясь на кані, Кася ваду брала..." – гучалі адна за адной лірічныя песні. Артысты выконвалі кожную шчыра і пранікнёна, а гледачы ўдзячна ім пляскалі ў далоні.
Вольга БУБЕНЧЫК.
Фота аўтара.