Без правоў, без тэхагляду: у Фаніпалі разбіўся насмерць 21-гадовы матацыкліст
15.07.2018 16:32
—
Разное
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
У Фаніпалі пад Мінскам разбіўся 21-гадовы матацыкліст. Як перадае прэс-служба Мінскай абласной ДАІ, гэта здарылася ўвечары 14 ліпеня. Хлопец ехаў вуліцай Заводскай на матацыкле Yamaha YZF, пайшоў на абгон на закругленні дарогі ў правы бок, але не справіўся з кіраваннем.
Матацыкл выехаў на левую ўзбочыну, а пасля зваліўся ў кювет. Хлопец загінуў на месцы. Як пазней высветлілі праваахоўнікі, ён не атрымліваў пасведчання кіроўцы матацыклам і не праходзіў тэхагляд. Пры гэтым загінулы быў у абарончым шлеме.