Пад Адэсай разбіўся мінівэн з беларускімі нумарамі, загінула 4-гадовая дзяўчынка

Источник материала:  
15.07.2018 11:55 — Разное
Пад Адэсай разбіўся мінівэн з беларускімі нумарамі, загінула 4-гадовая дзяўчынка
Фота: fakty.ua

Пад Адэсай разбіўся мінівэн Citroen з беларускімі нумарамі. Як перадае выданне fakty.ua, здарэнне адбылося 14 ліпеня ў раёне вёскі Дачнае. Мінівэн стаяў на ўзбочыне, калі ў яго ўрэзаўся грузавік. Ад удару легкавую машыну выкінула ў кювет, у выніку чаго аўтамабіль атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні

У салоне было чатыры чалавекі — трое дарослых атрымалі траўмы і цяпер знаходзяцца ў лякарні ў цяжкім стане, 4-гадовая дзяўчынка загінула.

Прычыну здарэння вызначае следства.  

 

←Германия рассчитывает на прогресс в ядерном разоружении после саммита РФ-США в Хельсинки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика