Ханявіцкія бліночкі
14.07.2018
—
Разное
“Сёння ў нашай вёсцы свята!” – такімі словамі сустракалі гасцей у Ханявіцкім сельскім філіяле-клубе. І канешне, частавалі бліночкамі. Бо, менавіта яны, ханявіцкія блінцы, былі галоўнымі героямі свята.
Вядома ж, усе госці свята ў першую чаргу адавалі належную павагу квашаным ханявіцкім блінам. А паласавацца і сапраўды было чым. Апетытныя бліны са смятанай, мёдам, варэннем, з макам і курагой, грыбамі і бульбай, з чарніцамі і парэчкамі, са шкваркамі і каўбасой – якіх толькі бліноў не нагатавалі руплівыя ханявіцкія гаспадыні.
Прыгожым і вясёлым, з конкурсамі і гульнямі, забавамі і песнямі ў выкананнні артыстаў устаноў культуры Свіслацкага і Бераставіцкага раёна выдалася гэтае народнае свята.
Ігар БАЯРКІН.
Фота аўтара.