Для прыгажосці і ўтульнасці

Источник материала:  
14.07.2018 — Разное

ААТ «Стаўбцоўская ПМК» дадаткова да сваёй асноўнай дзейнасці па мантажы абсталявання для малочнатаварных фермаў паспяхова асвоіла новы від работ і актыўна аказвае паслугі, якія запатрабаваны, насельніцтву і арганізацыям раёна.

Адзін з мантажных участкаў спецыялізуецца на вырабе дэкаратыўных металічных канструкцый. Кветачніцамі, лавачкамі, навесамі, урнамі для смецця, вырабленымі з металу майстрамі Стаўбцоўскай ПМК, аздоблены вуліцы, парк, скверы нашага райцэнтра. Асабліва вялікі аб’ём работ быў выкананы ў час падрыхтоўкі да святкавання 425-годдзя Стоўбцаў.

Вялікую партыю металічных канструкцый заказалі цэнтральная раённая бальніца, аб’яднанне камунальных службаў, ды і многія іншыя арганізацыі, што ажывіла тэрыторыі. У ААТ «Вішнявецкі- агра» нядаўна ўстаноўлены кветачніцы і лавачкі на тэрыторыі ля адміністрацыйнага будынка.

Выраб гэтай новай прадукцыі складае трэць усяго аб’ёму выкананых арганізацыяй работ.

Пр.

←В Березовце можно ставить памятник последнему белорусскому туру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика