Бяспека дзяцей - у прыярытэце

Источник материала:  
12.07.2018 — Разное
Бяспека дзяцей - у прыярытэце

Бяспека дзяцей актуальна ў любую пару года і ў любы час сутак.  Кіруючыся гэтай высновай, інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Уладзіслава Пархомік прыняла ўдзел у рэйдзе, ініцыянаваным ДУА “Івацэвіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр” пад выразнай назвай “Сям’я”.

 

Рэйдавая група наведала сем’і жыхароў вёсак Быценьскага сельвыканкама (Заполле і Наліўкі) і аг. Даманава Даманаўскага сельвыканкама, дзе малалетнія дзеці прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Часта так і адбываецца на самой справе, калі гора-бацькі часцей цікавяцца наяўнасцю на абедзенным стале бутэлькі хоць таннага віна, чым заняткам і здароўем уласных дзяцей. Пры гэтым спасылаючыся на непамерна вялізарную занятасць. Апошнія небаракі бавяць час ў адзіноце, часам прыдумляючы для сябе небяспечныя, пагражаючыя жыццю гульні.

 

Каб малалетнія дзеці не заставаліся без нагляду, а бацькі пастаянна клапаціліся пра іх, прадстаўніца раённай службы МНС правяла з бацькамі наведаных сем’яў канструктыўныя, грунтоўныя гутаркі. Нават папярэдзіла іх аб адміністрацыйнай, а то і крымінальнай адказнасці за перыядычнае пакіданне сваіх дзяцей без прыгляду. У дабавак бацькі атрымалі тэматычныя буклеты. Буклеты абучаючага зместу атрымалі і дзеці школьнага ўзросту наведаных сем’яў. Ім патлумачана, наколькі небяспечнымі і недапушчальнымі з’яўляюцца гульні з агнём, знаходжанне каля вады без дарослых альбо такі ж самастойны паход у лес. Небяспекі падпільноўваюць малых дзяцей ледзь ці не на кожным кроку, але варта помніць заўжды хоць бы аб трох галоўных: агонь, вада і дарога. Дзяцей ад іх павінны абараніць найперш самі бацькі.

 

Акрамя гутаркі пад увагай работніца РАНС былі і стан прыбораў ацяплення, газавых бытавых і электрычных прыбораў, спраўнасць электразабеспячэння жылля ў цэлым.

 

Дзеці павінны жыць бяспечна і стварыць ім такія ўмовы жыцця ў сілах дарослых, а найперш – бацькоў. Трэба проста шчыра любіць сваіх дзяцей і ўсё атрымаецца найлепшым чынам.

 

В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

←​Белорусские экспортёры получат помощь для освоения рынков дальних стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика