Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?

Источник материала:  
12.07.2018 13:56 — Разное

Берасцейскі суд адважыў па 20 базавых зборшчыкам подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна. Берасцейскія грамадзкія актывісты лічаць, што гэтыя кіраўнікі страцілі іх давер у сувязі са спрыяннем мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем. За спыненне будаўніцтва раней падпісалася каля 40 000 берасцейцаў.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?

Дзмітрый Бекалюк справа

Нагадаем, 24 чэрвеня Дзмітры Бекалюк збіраў подпісы за адстаўку кіраўніцтва вобласці, горада і раёна на прыступках Брэсцкага цэнтральнага рынка. Грамадзкі актывіст Алег Ермоленка збіраў подпісы на паблізкай вуліцы. Неўзабаве з'явіліся ціхары ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны. Яшчэ праз нейкі час да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.

У выніку 5 асоб было затрымана і дастаўлена ў Ленінскі РАЎС: Дзмітрый Бекалюк, Ермоленка Алег, якія збіралі подпісы, а таксама блогеры Сяргей Пятрухін, Аляксандар Кабанаў і мінак Зміцер Андрасюк. Затрыманне адбылося каля 14 гадзіны. У райаддзеле ў затрыманых ўзялі пратаколы апроса і адпусцілі.

6 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста пачаліся разглядацца адміністратыўныя справы грамадзкіх актывістаў Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ермоленкі, якіх міліцыя звінаваціла ў парушэнні арт. 23.34 КаАП “парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў”. Абодвы грамадзкія актывісты выступілі з хадайніцтвам выклікаць ў суд у якасці сведак відавочцаў здарэння, а менавіта супрацоўнікаў міліцыі Анастасію Карпік і Марата Кучынскага, якія вялі відэафіксацыю здарэння на відэапрылады, а таксама выпатрабаваць, гэтыя відэазапісы дзеля далучэння да матэрыялаў справы і прагляду ў судзе. Суддзя Станіслаў Каліна адмовіў у задавальненні хадайніцтва. Перапоўненая зала была абураная.

Абодва грамадзкія актывісты запатрабавалі адваката дзеля прадстаўлення сваіх інтарэсаў. Хадайніцтва было задаволена і ў пасяджэннях абвешчаны перапынак.

Пасля суда некалькі з прысутных у судзе людзей напісалі пісьмовыя скаргі старшыні суду і пракурору горада на суддзю, які, на іх думку, парушыў працэсуальныя нормы...

11 ліпеня працягнуўся разгляд справы Дзмітрыя Бекалюка. Старшыня суда Ленінскага раёна г. Брэста суддзя Пётр Пятровіч Баброўскі забараніў відэаздымкі і фотаздымкі і папярэдзіў за парушэнні парадку ў працэсе, маўляў, для гэтага вядзецца аўдые і відэа запіс судовага пасяджэння...

Адметнасцю гэтага пасяджэння была вялікая колькасць міліцыянтаў і дакладны кантроль прысутныхі грамадзян, пропуск на пасяджэнне па пашпартах і з папярэднім запісам ў журнале.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?

Суддзя задаволіў усе хадайніцтва, заслухаў сведкаў і прагледзеў відэазапісы.

Праўда сведчанні сяржанта Дзяніса Русланавіча Залаценькага не зусім адпавядалі рэчаіснасці, і ня ўсе відэазапісы інспектароў Анастасіі Аляксандраўны Карпік і Марата Валеревіча Кучынскага былі прадастаўленыя суду, а тыя, што прадастаўленыя - не ў поўным выглядзе...

На думку адваката “сведчанні сведкаў міліцыянтаў былі не вартыя дверу, да іх трэба ставіцца крытычна...”

Прыцягваемы да адказнасці Дзмітрый Бекалюк лічыць, што парушэнне закона было не з яго боку, бо закона ён не парушаў. “Словы супрацоўнікаў міліцыі, сведкі, не адпавядаюць рэчаіснасці. Яны неправільна тлумачаць закон, і не адпавядаюць займаемым пасадам. Я бачу поўнае не валоданне Самасюком законам аб масавых мерапрыемствах - затрымлівае за збор подпісаў...”, - даводзіў суду актывіст

Дзмітрый Бекалюк кіраваўся заканадаўствам і тлумачэннем парляманта,


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?

якое суддзя Пётр Баброўскі далучыў да матэрыялаў справы і агучыў, што збор подпісаў не з’яўляецца парушэннем Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?

На заканчэнне выканання працэсупальных номаў суддзя Баброўскі агучыў: “Вы здзейснілі адміністратыўнае парушэнне - штраф 20 базавых. Я не мушу наўпрост зараз матываваць сваё рашэнне...”

Што да грамадзкага актывіста Алег Ермоленка, дык суддзя Станіслаў Каліна таксама адмерыў 20 базавых штрафу за збор подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна ў сувязі са стратай да іх даверу праз спрыянне мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news57180.php

Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту?

←«Мы все знаем ее песни»: на Площади звёзд в Витебске появилась именная плита Розы Рымбаевой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика