Ля бухты, на Нёмане
12.07.2018
—
Разное
Раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факту ўтаплення ў рацэ Нёман 30-гадовага мужчыны, жыхара Мінска.
Трагедыя здарылася ля бухты, непадалёку ад Канкаловічаў, дзе кампанія вырашыла адпачыць у адзін з нядзельных дзён чэрвеня. Каля 15 гадзін у міліцыю паступіла паведамленне аб здарэнні і дзесьці праз 40 мінут цела было знойдзена ў рацэ. Вядома, што мужчына прыехаў у Стоўбцы да сваіх знаёмых. У яго засталіся жонка і малое дзіця.
Пр.