На Ушаччине прошёл областной туристический слёт молодёжи

Источник материала:  
12.07.2018 — Разное

Лета – пара адпачынку, незабыўных эмоцый і яркіх уражанняў. Калі, як ні цяпер, можна сабрацца вясёлай кампаніяй і правесці вольны час, сумясціўшы прыемнае з карысным. Такім для 13 каманд Віцебшчыны стаў абласны турыстычны злёт моладзі, што праходзіў з 6 па 8 ліпеня ў маляўнічым куточку Ушацкага раёна – на беразе возера Вечалле – і быў прымеркаваны да 73-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзя ўтварэння ВЛКСМ.

Пачалося ж мерапрыемства, якое праводзілася ў тым ліку з мэтай патрыятычнага выхавання, у гістарычным цэнтры Ушаччыны – на мемарыяльным комплексе “Прарыў”, дзе дэлегацыі рэгіёнаў Прыдзвіння вітала намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч. Мітынг-рэквіем прайшоў на адным дыханні. Удзельнікі злёту ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых партызан, усклалі вянкі да мемарыяльных пліт. Па словах арганізатараў, такая кранальная “прадмова” задала тон усяму мерапрыемству.На Ушаччине прошёл областной туристический слёт молодёжи

… І вось каманды прыбылі да возера Вечалле, распачаўшы клопаты па ўладкаванні быту: неабходна было паставіць палаткі, падрыхтаваць дровы, запасціся вадой. І, трэба сказаць, з гэтым усе справіліся на “ўра”. “Добраўпарадкаванне ачага – першачарговая для турыстаў задача, – адзначыў знаўца паходаў, “натхняльнік” ушацкай каманды Валерый Уладзіміравіч Корань. – Нашы юнакі і дзяўчаты пашчыравалі на славу – за лічаныя хвіліны на паляне раскінуўся цэлы палатачны гарадок, у кацялку закіпела вада, а водар кулінарных страў, прыгатаваных на вогнішчы, выклікалі жаданне ўсё паспрабаваць”.

Але ж расслабляцца было рана – увечары маладых людзей чакалі спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні і мастацкай самадзейнасці. А ў другі і трэці дні каманды спаборнічалі ў тэхніцы веласіпеднага, пешаходнага і воднага турызму, выяўлялі мацнейшых у творчых спаборніцтвах – конкурсе газет, гісторыка-патрыятычнай віктарыне. Скажаце: нічога складанага? І будзеце не правы!
На Ушаччине прошёл областной туристический слёт молодёжи

“Дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць. Але ж на цябе кладзецца двайная адказнасць – годна прадставіць свой раён, выкласціся па максімуме”, – адзначыў удзельнік нашай каманды Рыгор Жаваранак. Зрэшты, такую апантанасць хлопец не разгубіў на працягу ўсяго турзлёту: праходзіў доўгую дыстанцыю, арыентаванне, дэманстраваў высокае майстэрства ў ваджэнні веласіпеда. “Без шматлікіх тросаў, карабінаў, страховак на дыстанцыі не абысціся. Але ж вагу яны маюць адчувальную для дзявочых плячэй, – з усмешкай зазначыла Анастасія Спірыдонава. – Рада, што падчас этапу “насілкі” роля пацярпелага дасталася іншаму ўдзельніку – і я змагла паўдзельнічаць у працэсе вырабу названага атрыбуту”. “Няпростым стала выпрабаванне на беразе возера, – далучыліся да размовы Віталь Дзямідаў і Андрэй Бараніч. – Трэба было не толькі надзейна “прымацаваць” сябе да троса на дрэве, але і прадэманстраваць амаль акрабатычныя навыкі, пралятаючы на ім над воднай роўнядздзю”. Хапіла цяжкасцей на трасе і байдарачнікам. Так, Таццяна Клімашэўская ўпершыню села ў гэты плаўсродак толькі за дзень да вызначанага старту, тым не менш вельмі хутка авалодала неабходнымі навыкамі – дапамог ёй у гэтым больш вопытны напарнік Сяргей Ціханёнак.

Трэба сказаць, што ўшацкія турысты да кожнага з этапаў аднесліся з адказнасцю, усе заданні былі размеркаваны, што называецца, па сілах і здольнасцях. І ўсё ж, на жаль, “прарвацца” на лідарскія пазіцыі нашай камандзе не ўдалося. “Сапернікі былі надзвычай моцныя, барацьба ішла за кожны бал, – расказаў ушачанін Вадзім Рубанік. – А калі ўлічыць, што ў некаторых конкурсах за буйныя гарады выступалі спартсмены-прафесіяналы, то наш вынік можна лічыць прымальным. Тым больш што многіх сваіх суседзяў, такія ж сельскія раёны, мы ў асобных відах апярэдзілі”.

Трыумфатарам сёлетняга абласнога турыстычнага маладзёжнага злёту стала каманда Аршанскага раёна, на другім месцы – прадстаўнікі Полаччыны, на трэцім – юнакі і дзяўчаты з абласнога цэнтра. “І ўсё ж ёсць рэчы, куды важнейшыя за пазіцыі ў зводным пратаколе, – казалі падчас урачыстай цырымоніі закрыцця спаборніцтваў іх арганізатары. – Самае каштоўнае – сяброўскія зносіны, новыя знаёмствы. І вельмі прыемна, што такой пляцоўкай для яднання прадстаўнікоў Віцебшчыны не ў першы раз становіцца менавіта Ушацкі раён”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←БАТЭ вышел в 1/8 финала Кубка Беларуси, переиграв "Энергетик"-БГУ в дополнительное время

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика