Гуляючы, навучыцца бяспецы. Петрыкаўскія выратавальнікі наведалі петрыкаўскі дзіцячы садок

Источник материала:  
11.07.2018 — Разное

Гуляючы, навучыцца бяспецы. Петрыкаўскія выратавальнікі наведалі петрыкаўскі дзіцячы садок

На Петрыкаўшчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Днямі  выратавальнікі наведалі выхаванцаў з дзіцячага садка № 3

Дзеці ўважліва слухалі працаўнікоў РАНС, задавалі пытанні і даведаліся шмат новага пра працу выратавальнікаў. У гульні пазнаёміліся з небяспечнымі сітуацыямі ў лесе, ля вады. Разам паўтарылі нумары экстранных службаў, вырашалі сітуацыйныя задачкі, а таксама тэлефанавалі ў пажарную службу.

Гуляючы, навучыцца бяспецы. Петрыкаўскія выратавальнікі наведалі петрыкаўскі дзіцячы садок

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, былі ўзнагароджаны прызамі.

Валянціна ЯХНО.

Фота РАНС. 

←29 лидеров стран-участниц и 55 официальных делегаций. Саммит НАТО стартует в Брюсселе 11 июля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика