У цэнтры Мінска перакулілася таксі з пасажырамі (фотафакт)
10.07.2018 16:48
—
Разное

Фота: ДАІ
У цэнтры Мінска перакулілася таксі з пасажырамі. Здарэнне адбылося раніцай 10 ліпеня на вуліцы Леніна. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, Volkswagen Passat выязджаў на вуліцу з боку прылеглай да Кастрычніцкай вуліцы тэрыторыі. У гэты момант і адбылося сутыкненне з Dacia Logan (таксоўкай), якая ехала па галоўнай дарозе з боку Ульянаўскай вуліцы ў бок Партызанскага праспекта. Апошні аўтамабіль перакуліўся на дах.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не атрымаў сур'ёзных траўмаў.