День города в Миорах прошёл на полуострове

Источник материала:  
10.07.2018 — Разное
>

День города в Миорах прошёл на полуострове  Фота па спасылцы http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=56&page=1

Сакавітая зеляніна паўвострава, блакіт азёрных хваль, пазалота сонечных промняў, якія то шчодра залівалі святочную пляцоўку, то хаваліся за сінімі хмаркамі, рознакаляровыя паветраныя шары і шарыкі марожанага ў вафельных ражках у руках дзяцей і дарослых, шчырыя эмоцыі і ўсмешкі. Святам творчасці, музыкі, песні і добрага настрою аб’явілі са сцэны Дзень горада Міёры. Як карабель назвалі, так і паплыў.

День города в Миорах прошёл на полуострове Працавітым рукам — узнагароды і апладысменты
Дабавім да азначэння Дня горада яшчэ адзін складнік — свята працы. Віншуючы Міёршчыну, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падзякаваў яе жыхарам за адданасць родным мясцінам, за дабрабыт, які ствараецца іх працавітымі рукамі.


— Упэўнены, што наш край будзе яшчэ больш прыгожым і прывабным, — гаварыў кіраўнік раёна.


Заслужаныя ўзнагароды атрымалі ў святочны дзень лепшыя работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў. Тых, хто працуе старанна і паспяхова, вызначылі ў прафсаюзных пярвічках. Віншаваў пераможцаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Пад апладысменты родных і сяброў выходзілі на сцэну настаўніца СШ №3 імя Я.Томкі Таццяна Максіменка, фармоўшчык калбасных вырабаў Міёрскага мясакамбіната Ірына Федуковіч, трактарыст-машыніст ВУПКУ “Міёрскі” Віктар Мікель, цырульнік Міёрскага КБА Леакадзія Радзюк, сацыяльны работнік аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Наталля Шарыпава, плотнік-бетоншчык ПМК-55 Дзмітрый Анашка, вядучы эканаміст прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Іна Рубанік.


День города в Миорах прошёл на полуострове Наўрад ці прыехалі б на свята горада трактарысты-машыністы Іван Талапіла з ААТ “Папшулі” і Віталь Ландзар з ААТ “Любінова”, калі б не прыемная нагода. Яны перамаглі ў спаборніцтве сярод сельскай моладзі ў сёлетняй пасяўной кампаніі. Іван вызначыўся ў падрыхтоўцы глебы, а Віталь стаў лепшым у сяўбе.


— Летняй парой выхадныя рэдка выпадаюць. Цяпер кармы нарыхтоўваем. У Міёрах бываем толькі па тэрміновых справах, — расказваюць маладыя аграрыі, трымаючы ў руках узнагароды і падарункі. — На свяце затрымаемся, адпачнём. А пасля зноў на працу.


День города в Миорах прошёл на полуострове Творчасць імкнецца да вышынь
На свята горада прыходзяць адпачыць: падзівіцца на вырабы майстроў-умельцаў і набыць сувеніры на памяць, пазабаўляць дзяцей, пачаставацца салодкай ватай ці поп-корнам, паслухаць добрую музыку. Штогод дораць пазітыўны настрой і асалоду меламанам артысты з Міёршчыны. Ад многіх гараджан чуеш, што такія канцэрты асабліва падабаюцца.


Таленты і старанне культработнікаў заўважаюць не толькі гледачы. За высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва атрымалі раённую прэмію ўстановы, калектывы, творцы. Лепшай установай культуры раёна назвалі Дзісенскі ГЦК. Сярод бібліятэк у лідарах Міёрская цэнтральная. Калектыў “Азярніцы” УП ЖКГ перамог у намінацыі “Лепшы самадзейны калектыў народнай творчасці”. За вялікі асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва раёна ўзнагародзілі дырэктара Язненскага СДК Ларысу Бервячонак, у гэтым аграгарадку працуе і лепшы бібліятэчны работнік Ларыса Карпава. Лепшы клубны День города в Миорах прошёл на полуострове работнік—загадчык Мікалаёўскага СК Ігар Мятла. Сярод настаўнікаў Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў адзначылі Таццяну Бялевіч. За лепшую арганізацыю платных паслуг атрымаў узнагароду Чапукоўскі СДК. У намінацыі “За вернасць прафесіі” вызначылі загадчыка Міёрскай дзіцячай бібліятэкі Валянціну Лакотка. Намінацыя “Творчая асоба“ — для настаўніка Міёрскай ДШМ Ігара Бунты. Удзячнасць старшыні райвыканкама за актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці і высокі выканаўчы ўзровень аб’явілі УП ЖКГ, Міёрскаму раёну газазабеспячэння, цэнтральнай раённай бальніцы.


У тры разы большы пералік пераможцаў сёлетняга агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Жыццё маё песняй спавіта”. Цырымонія ўзнагароджання заняла хвілін пятнаццаць.

День города в Миорах прошёл на полуострове У атмасферы прыемных сустрэч
Глядзельная зала пад адкрытым небам поўная. Ля прылаўкаў майстроў і прыезджых гандляроў чэргі. На дарожцы паміж гандлёвымі радамі і забаўляльнымі атракцыёнамі бесперарыўны двухбаковы рух. Увесь час гучаць “Прывітанне!”, “Даўно не бачыліся! Як справы?”, “Што цікавага тут?” Столькі ўсмешак і цёплых абдымкаў звычайным днём не заўважыш.


Свята горада — гэта сустрэча з роднымі і сябрамі, з творчасцю і пазітыўным настроем, з забавамі і бесклапотнасцю. Пад гукі музыкі забываешся на штодзённыя клопаты, мімаволі ўсміхаешся, акунаешся ў непаўторную атмасферу.


День города в Миорах прошёл на полуострове Святочны канцэрт вершамі пра родны горад распачаў юны міярчанін Жэня Дзям’янаў. Дарылі свой добры настрой таленавітыя і любімыя артысты Міёршчыны. Юныя салісты студыі “Бэмс”, выхаванцы і выпускнікі дзіцячай школы мастацтваў, удзельнікі самадзейнасці і прафесіяналы сваёй справы. Дзіяна День города в Миорах прошёл на полуострове Маляўка, Ігар Мятла, “Язынка”, “Азярніцы”, Аліна Слёзка, Аляксандр Маскалёў, Ягор Абалевіч, Вікторыя Савейка… Адны выступалі на свяце горада ўпершыню, другіх міёрскі глядач даўно ведае і чакае. Гучнымі апладысментамі віталі дуэт Тамары Якімёнак і Святланы Ішчук. Разам яны спявалі ў пяты раз, а паасобку — 50 і 30 год на раённай сцэне.


День города в Миорах прошёл на полуострове Цёпла сустракалі гасцей свята — арт-групу “Беларусы”. Вядомы калектыў парадаваў цудоўным выкананнем і багатым рэпертуарам. 

Удзень тэмпература паветра на паўвостраве трымалася за +20, пасля пахаладала. А День города в Миорах прошёл на полуострове градус добрага настрою пастаянна заставаўся высокім. Да позняга вечара на гучала музыка, працавалі гандлёвыя рады і атракцыёны. Яркім і гучным акордам завяршыў Дзень горада святочны салют.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

←Спросил про секонд-хэнд и кладбища: самые необычные интересы туристов в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика