Заступіўся муж за жонку…

Источник материала:  
10.07.2018 — Разное
Заступіўся муж за жонку…
57-гадовы Д., жыхар Івацэвічаў, які пражывае ў шматпавярхоўцы па вул. Леніна, вылучаецца не самымі дастойнымі паводзінамі: у яго кватэры і днём, і ноччу “вяселяцца” сябры, што суправаджаецца бойкамі, скандаламі, сумнавядомымі разборкамі, у ходзе якіх, здараецца, то дзверы выбіваюць, то вокны…

Суседзі, зразумела, не маўчаць, выклікаюць міліцыю. На Д. быў накладзены штраф. Ён у сваю чаргу ўзненавідзеў сваіх суседзяў, пачаў чапляцца да іх, скандаліць, зневажаць. Але гэтыя спробы “павысіць свой аўтарытэт” скончыліся для Д. кепска. 

У адзін з дзён у Д. узнікла славесная “перапалка” з адной з суседак – з маладой жанчынай, якая выйшла ў пад’езд, каб сустрэць дзіця, што вярталася з магазіна. Сваімі абразамі і мацюканнем Д. давёў жанчыну да слёз. Але 30-гадовы яе муж С., які знаходзіўся дома і які пачуў, што зневажаюць яго жонку, выскачыў на вуліцу і даў волю кулакам – Д. атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, у яго пераломаны аж чатыры рэбры. Ён шпіталізаваны.
У адносінах да С. узбуджана крымінальная справа.

Хочацца звярнуць увагу Д. на наступную акалічнасць: калі супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзілі расследаванне, то не пачулі ніякіх слоў у яго падтрымку, а чулі меркаванні, што, маўляў, “мала даў яму С.”. Дык няўжо трэба жыць і весці ў шматпавярхоўцы сябе так, каб цябе ненавідзелі суседзі? Няўжо нельга зразумець, што ноччу людзі жадаюць спаць у цішыні, а не пад п’яныя разборкі і лямант! З другога боку, у жыхароў шматпавярхоўкі ёсць іншыя спосабы “выправіць” чалавека, бо кулачныя баі ў любым выпадку вядуць на лаву падсудных.
Юрый ФЯДКОВІЧ, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.             
←Кто ниже всех прогнулся: ТОП льстивых высказываний о Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика