Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі на бягучым тыдні цёплае надвор'е
09.07.2018 16:15
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі на бягучым тыдні цёплае надвор'е. У яго першай палове дажджоў будзе мала, у другой — ападкаў стане больш. Як інфармуе БЕЛТА, у аўторак, 10 ліпеня, у начныя гадзіны чакаецца ад +10 да +16 градусаў, у дзённыя гадзіны — 24-29 цяпла. Будзе пераважна без ападкаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні.
У пятніцу, 13 ліпеня, амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, у асобных раёнах — моцныя дажджы і навальніцы. Уначы прагназуецца ад +13 да +19 градусаў, удзень — ад +19 да +26, на ўсходзе — да 28 цяпла.