В Шумилино открыли сауну
09.07.2018
—
Разное
Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у г. п. Шуміліна мае папулярнасць у жыхароў не толькі райцэнтра. Паплаваць у басейне, “падкачацца” на трэнажорах ці набыць форму на фітнес-занятках сюды прыязджаюць з усяго раёна. Днямі комплекс паслуг пашырыўся – тут адкрылася саўна.
Утульная лазня, у якой адначасова могуць знаходзіцца да чатырох чалавек, уладкавана на плошчах, якія не выкарыстоўваліся. Пасля перабудовы тут абсталявалі пакой для адпачынку, душавую і парылку з электрапечкай. Дарэчы, за дадатковую плату і па папярэдняй дамоўленасці жадаючыя папарыцца змогуць пакарыстацца і басейнам.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.