Профилактическая акция "Рыбалка по правилам"

Источник материала:  
09.07.2018 — Разное
>

Профилактическая акция "Рыбалка по правилам" У ліпені на вадаёмах рэспублікі пройдзе прафілактычная акцыя “Рыбалка па правілах”, якая ахопіць і наш раён. Яе праводзяць работнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. 

Мэта — узмацніць кантроль за захаваннем правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню патрабаванняў па выкарыстанні кручкоў, калабошкаў, донак, дарожак з суднаў з рухавікамі, а таксама падтрымцы належнага санітарнага парадку ў рыбалоўных угоддзях.


Варта нагадаць, што лавіць рыбу аматарскімі прыладамі з агульнай колькасцю 6-10 кручкоў на рыбака і на дарожку з суднаў з рухавікамі дазваляецца толькі членам РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Парушальнікаў Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства непазбежна чакаюць пакаранні.

Фота для ілюстрацыі.
Іван АТРОШКА, дырэктар Міёрскай арганізацыйнай
структуры РДГА “БТПР”.

←Народная артистка России Лия Ахеджакова отмечает 80-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика