У Івацэвічах беспрацоўны мужчына кінуўся пад грузавы цягнік
09.07.2018 12:41
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Івацэвічах мужчына кінуўся пад грузавы цягнік Мінск — Брэст і загінуў. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў суботу недалёка ад чыгуначнай станцыі і чыгуначнага моста праз Грыўду. Мужчына, відаць, чакаў цягнік, і калі ён наблізіўся, кінуўся на рэйкі. Машыніст не змог пазбегнуць наезду. Рух на чыгунцы аднавіўся праз 44 хвіліны.
Вядома, што мужчыне было 35 гадоў, ён нідзе не працаваў. Праваахоўнікі высвятляюць прычыны яго ўчынку.