Галасуем за лепшага чытача!
Завяршыўся другі квартал, а значыць, прыйшоў час падвесці вынікі другога этапу конкурсу “Чытаем разам – чытаем услых”. Актыўнымі ўдзельнікамі яго на гэты раз сталі юныя наведвальнікі бібліятэк, канкурсанты праекта “Говорящая книга: читают дети”.
Прагаласаваць за чытачоў, якія выступілі з любімымі творамі ў перадачах раённага радыё, а потым на сайце “Свіслацкай газеты” ў асобнай рубрыцы, вы зможаце ўжо ў панядзелак, 9 ліпеня. Галасаванне распачнецца ў 11 гадзін і будзе доўжыцца на працягу двух сутак – да 11 гадзін 11 ліпеня.
Нагадаем, што ў ліку канкурсантаў былі Дар’я Якаўчук, Сяргей Салавей, Ульяна Валюк, Анастасія Курбат, Дар’я Кудракова, Дар’я Шкодзіч, Аляксандра Галікоўская, Аляксандра Журавель, Ганна Зінкевіч, Вераніка Андрушка, Аляксандра Гядзько, Дар’я Сяргеева.
Алена КЕДЗІК.