Дзень незалежнай Беларусі

Источник материала:  
09.07.2018 10:55 — Разное
>

Сёлетні Дзень Незалеж­-насці Рэспублікі Беларусь быў няхай і пахмурным, але цёплым і радасным.

У фае раённага Дома культуры гасцей свята вітаў дзіцячы духавы аркестр мясцовай школы мастацтваў, а ў актавай зале пасля віншавальнага слова старшыні райвыканкама Валянціна Зайчука і накіравання двух хлопчыкаў з жывымі кветкамі да брацкай магілы распачаўся канцэрт. Удзельнікамі яго сталі вакальная група “Гармо­нія”, аматарскае аб’яднанне ве­тэ­ранаў вайны і працы “Белая вежа”, “Камянецкая скарбонка”, трыа “Дзяў­чаты”, “Капрыз” і “Тандэм” (з новымі танцавальнымі нумарамі, дарэ­чы), салісты Міхаіл Стасевіч, Надзея Бягені, Святлана Сухарослава, Анастасія Раманюк, Ягор Панасюк, Аляксандра Кавашэвіч і іншыя. Ак­рамя таго, на сцэне ў гэты святочны дзень нарадзіліся некалькі новых удалых дуэтаў.

Пасля канцэрта самыя юныя слухачы не спяшаліся дадому, бо ў фае іх чакалі дзве вясёлыя “панды” і дзяўчаткі ў рознакаляровых касцюмах. Яны запрасілі малечу ў гульню, і весела, паверце, было ўсім: і тым, хто ўдзельнічаў, і тым, хто назіраў.

Тым часам ля аўтобуса каля РДК тоўпіліся жадаючыя падняцца ў неба на самалёце, а пры “Кулінарыі” размясцілася палатка, дзе частавалі шашлыкамі і не толькі…

Свята завяршылася дыскатэкай і акцыяй “Спяваем гімн разам!”

Настасся НАРЭЙКА.
Фота Станіслава ГРЫЦУКА.

←Белорусские предприятия увеличили чистый спрос на валюту в 4 раза в I полугодии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика