Адметныя вышыванкі
Напярэдадні Дня Незалежнасці прадстаўнікі Стаўбцоўшчыны пабывалі ў сталіцы са сваімі вышыванкамі, вырабамі з саломкі і бісеру.
– Трэці год запар рэалізуецца рэспубліканскі праект БРСМ «Дзень вышыванкі», які служыць ушанаванню нацыянальных традыцый беларусаў, вяртанню спрадвечных каштоўнасцяў у сучаснае жыццё беларусаў, – заўважае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.
У адметным праекце традыцыйна бяруць удзел і стаўбчане. На гэты раз сярод яго ўдзельнікаў былі загадчыца Слабадскога клуба-бібліятэкі Людміла Віцько, выкладчык дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзераўнянскай школы мастацтваў – Святлана Карніцкая і кіраўнік народнага клуба «Пралеска» пры раённым цэнтры культуры – Ганна Хвіцько. На пляцоўцы побач з Палацам спорту яны выставілі свае вышываныя пано з элементамі арнаменту, сімваламі папараць-кветкі і купальскага агню, а таксама абярэгі, капелюшы.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ