У Мінску падпалілі тры машыны, а побач раскідалі курыныя тушкі

Источник материала:  
07.07.2018 10:54 — Разное
У Мінску падпалілі тры машыны, а побач раскідалі курыныя тушкі
Фота: sk.gov.by

У Мінску на вуліцы Амельянюка сёння раніцай падпалілі адразу тры машыны — пажарныя хутка ліквідавалі ўзгаранне, аднак заўважылі дзіўныя прадметы, раскіданыя побач з месцам здарэння. Туды выклікалі следчых.

Як піша TUT.by са спасылкай на відавочцаў, ля падпаленых машын былі раскіданыя курыныя тушкі, свіныя вушы і языкі, паперкі ў выглядзе доларавых купюр, а таксама разлітая чырвоная фарба. Таксама там знайшлі прадметы, падобныя да гільзаў.

Следчы камітэт ужо распачаў крымінальную справу па факце падпалу. Пад трыма аўтамабілямі знайшлі каністры з гаручай вадкасцю. Таксама каністра была пад чацвёртым аўтамабілем, які не загарэўся. Вінаватым у гэтым падпале пагражае да 12 гадоў турмы. Цяпер шукаюць падазраваных.

Фота: Следчы камітэт, відавочцы здарэння

←Курсы валют и криптовалют на сегодня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика