Асіповічы: коратка аб розным

Источник материала:  
07.07.2018 — Разное

Сем’ям, якIя выхоўваюць трох I больш непаўналетнIх дзяцей, для падрыхтоўкі да новага навучальнага года традыцыйна будзе аказана дзяржаўная падтрымка ў выглядзе аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануе правесці выплату 581 сям’і для падрыхтоўкі да школы 1138 навучэнцаў.

У ПратасевIцкIм сельсавеце напярэдадні Дня Незалежнасці вянкі і кветкі былі ўскладзены да помнікаў у Забалацці, Верайцах і Цэлі. Падрыхтаваны 4 кантэйнерныя пляцоўкі з бетонным пакрыццём каля грамадзянскіх могілак, праводзіцца іх абгароджванне. За чэрвень скасілі пустазелле больш чым на 2 гектарах.

Выхадзец з вёскI РадуцIчы, а цяпер жыхар сталIцы Аляксандр Комаў арганізаваў для аднавяскоўцаў у мясцовым клубе выступленне кавэр-бэнда “Metropolice” і святочную дыскатэку. Канцэрт быў складзены са шлягераў 70-90-х гадоў, а танцавалі пад сучасныя мелодыі, таму кожны зямляк змог парадаваць душу любімай музыкай. Сімвалічна, што такі падарунак жыхары вёскі атрымалі ў Год малой радзімы.

Ва ўпраўленнI па працы, занятасцI I  сацабароне насельнIцтва райвыканкама паведамілі, што на 1 ліпеня ў раёне зарэгістравана 86 беспрацоўных, а маецца 589 вакансій, каля трэці з іх — швеі, запатрабаваны таксама прадаўцы і іншыя.

←"Не пишите "Крым наш", и всё". Как турфирмы возят белорусов по Крымскому мосту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика