Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне”

Источник материала:  
06.07.2018 — Разное

Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне”

27 чэрвеня ў Шаркаўшчыне адбылася сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” На сустрэчу былі запрошаны браслаўчане і шаркаўчане, сярод якіх былі прадстаўнікі мясцовай улады, педагогі, бібліятэкары і іншыя. Спачатку кіраўнік праекта браслаўчанка Надзея Дударонак пазнаёміла прысутных з яго ўмовамі, мэтамі, магчымасцямі і накірункамі дзейнасці, якія ён прапануе ўдзельнікам. Праект гэты для тых, хто хоча зрабіць карысную справу для роднага горада ці свайго населенага пункта. Для гэтага трэба прапанаваць сваю ідэю (а яна можа адносіцца да сацыяльнай сферы, добраўпарадкавання, адукацыі, турызму ды іншага)  на конкурс мясцовых ініцыятываў, які будзе праводзіцца ў жніўні. З усіх заявак будуць выбраны тры і іх аўтары атрымаюць для ажыццяўлення сваіх ідэй па 310 долараў. Сума невялікая, але, магчыма, гэта стане карысным вопытам і першым крокам, пасля якога будзе рэалізацыя больш маштабных праектаў. Трэба сказаць, што цяпер замежныя арганізацыя з Еўрапейскага саюза і ЗША ахвотна падтрымліваюць грантамі мясцовыя ініцыятывы. Так, напрыклад, у суседніх Літве і Латвіі рэалізуюцца праекты на тысячы і сотні тысяч долараў.

Прэзентацыі рэалізаваных мясцовых ініцыятыў зрабілі браслаўчане Юрый Жарко, Галляш Сялява, Алена Навіцкая. Юрый Жарко, напрыклад, арганізуе ў сваёй вёсцы Вусце цікавыя культурныя мерапрыемствы, у якіх актыўна ўдзельнічаюць мясцовыя жыхары. На рахунку рэдактара сайта Braslaw.by Галляша Сялявы арганізацыя і ўдзел у мностве праектаў і мерапрыемстваў, якія робяць жыццё Браслава больш цікавым і разнастайным. Фотавыставы, праект для аматараў кіно “Кіначовен”, навядзенне парадку на грамадскіх пачатках і многае іншае. Самым вялікім яго праектам на цяперашні час з’яўляецца стварэнне на аднім з браслаўскіх пляжаў дзіцячай пляцоўкі ў выглядзе карабля. Будаўніцтва ішло на працягу некалькіх месяцаў, да яго далучылася мноства браслаўчан. Цяпер пляцоўка з’яўляецца адным з любімых месцаў для гульняў мясцовых дзетак.  Як зазначыў Галляш, часта для таго, каб нешта зрабіць, не патрабуюцца вялікія сродкі, а трэба толькі ўласнае жаданне і падтрымка людзей. Бо калі сам нічога не зробіш, то нічога і не будзе. А вось Алена Навіцкая арганізавала ў сваёй вёсцы Данькі музей ката, сама прыдумала экспазіцыю і праводзіць экскурсіі. У наведвальнікаў застаюцца найлепшыя ўражанні.  Прыемна, што і сярод шаркаўчан ёсць людзі, якія могуць падзяліцца сваім удалым вопытам.  Настаўніца біялогіі Шаркаўшчынскай СШ № 2 Аксана Пачэпка і яе вучні накіравалі заяўку для ўдзелу ў праекце “Добры сусед”, выйгралі і на атрыманыя сродкі правялі добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі па вуліцы Кастрычніцкай. У работах актыўна прынялі ўдзел жыхары шматпавярховых дамоў, у двары якіх размяшчаецца пляцоўка.

Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць выказаць свае ўражанні ад сустрэчы, задаць пытанні арганізатарам і экспертам, выказаць свае ідэі магчымых праектаў. Без сумнення, сустрэча стала карыснай у плане абмену вопытам і, магчыма, стане пачаткам сяброўства супрацоўніцтва паміж актыўнымі жыхарамі нашых раёнаў.  У Год малой радзімы рэалізацыя менавіта лакальных ініцыятыў асабліва важная для мясцовага насельніцтва. Наступная сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” пройдзе ў Браславе 27 ліпеня. На ёй эксперты будуць праводзіць кансультацыі, як арганізаваць дзіцячую пляцоўку ці велапаркоўку, правесці мясцовае свята ці добраўпадаркаванне двара, папулярызаваць спадчыну рэгіёну як турыстычны накірунак і іншае. Для шаркаўшчан будзе арганізаваны транспарт з Шаркаўшчыны ў Браслаў і назад. Падрабязнасці па тэлефоне +375333709916.

Андрэй БУРЭЦ.

Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне”

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика