У Іванаўскім раёне 9-гадовы хлопчык з Мінска на ровары трапіў пад легкавік
06.07.2018 12:51
—
Разное
Фота: http://gaibrest.by
У Іванаўскім раёне 9-гадовы хлопчык з Мінска на ровары трапіў пад легкавік. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося пасля 17-й гадзіны ў чацвер, 5 ліпеня, у вёсцы Замошша. Аўтамабілем "Рэно" кіравала 19-гадовая жыхарка Драгічына. Паводле яе слоў, раптоўна на яе паласе руху з'явіўся раварыст і яна не магла пазбегуць сутыкнення.
Дзіця атрымала цяжкія траўмы і было шпіталізавана, знаходзіцца ў рэанімацыі Іванаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Папярэдняе здарэнне ў Брэсцкай вобласці з раварыстам адбылося 2 ліпеня ў Драгічынскім раёне, дзе пад аўтамабіль трапіў 13-гадовы хлопец. Ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.