У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

Источник материала:  
06.07.2018 — Разное

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)
Прыгожыя суквецці розных адценняў будуць радаваць вучняў і педагогаў СШ № 1, прыемны саладкавата-рэзкі водар залунае ў паветры паўсюль, а напярэдадні Дня Перамогі да рукатворнага салюта дадасца яшчэ і салют прыродны – бэз цвіце менавіта ў маі… Аднак гэта будзе не раней, чым праз некалькі год: 21 маладому саджанцу селекцыйнага бэзу патрэбны час. Дрэўцы школе перадало Лідскае раённае аддзяленне ГА "Беларускі фонд міру".

– Алея бэзу менавіта каля сцен першай школы закладзена невыпадкова, – распавёў старшыня раённага аддзялення “Беларускага фонду міру” Віктар Міранцоў. – У гэтай школе вучылася нямала камсамольцаў-падпольшчыкаў, і іх подзвіг працягвае жыць у добрых справах сённяшняга пакалення. Навучэнцы і педагогі навучальнай установы актыўна прымаюць удзел ва ўсіх міратворчых мерапрыемствах. І алея бэзу – наша ім за гэта падзяка.

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У школе вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню. У 2013 годзе былі адкрыты кадэцкія класы. За гэты час іх скончылі каля 100 юнакоў і дзяўчат. Адна з выпускніц СШ № 1 – Валерыя Кучынская – з'яўляецца камандзірам 1-га ўзвода Інстытута пагранічнай службы. Разам са сваімі таварышамі лідчанка прымала ўдзел у парадзе ў Дзень Незалежнасці ў Мінску.

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

– Прыйшоў час моладзі пераймаць эстафету памяці, эстафету ратных спраў, абароны Радзімы, – адзначыў дырэктар першай школы Сяргей Фанасаў. – Упэўнены, высаджаныя кусты бэзу будуць нагадваць аб усіх, хто абараняў Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто вызваляў Ліду.

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)
У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)
У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)
У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу (фота)

←В Узденском районе BMW съехал в кювет и лёг на бок. Два человека погибли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика