У Докшыцкім раёне знайшлі 82-гадовую мінчанку, якая заблукала ў лесе

Источник материала:  
06.07.2018 12:16 — Разное
У Докшыцкім раёне знайшлі 82-гадовую мінчанку, якая заблукала ў лесе
Фота: БЕЛТА

У Докшыцкім раёне ў лесе знайшлі 82-гадовую мінчанку. Яна заблукала і суткі не магла выйсці да людзей. Пошукам каля вёскі Беразіно займаліся ратавальнікі, міліцыянеры і мясцовыя жыхары. З пенсіянеркай была сувязь па мабільным тэлефоне. Знайшлі яе раніцай 6 ліпеня. Дапамога медыкаў, якія дзяжурылі каля лесу, жанчыне не спатрэбілася, інфармуе прэс-служба МНС.

Увечары падобнае здарэнне адбылося ў Клічаўскім раёне. Там заблукалі муж і жонка, якія прыехалі з Магілёва і пайшлі ў лес па ягады. Калі яны не змаглі самастойна выйсці з лесу, жанчына патэлефанавала ратавальнікам. Магілёўцаў шукалі супрацоўнікі МНС і міліцыянеры. Яны выйшлі на гук сірэны аўтамабіля ратавальнікаў.

←Турсоюзы Беларуси выработают механизмы защиты отрасли от форс-мажора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика