У помніку архітэктуры XVI—XVIII стст. “Слуцкая брама” працуе часовая экспазіцыя “З імем Святога Юрыя” Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” на другім паверсе, у памяшканні капліцы прадстаўлены прадметы хрысціянскага культу: алтар, падсвечнікі, штандарты і абраз Святого Юрыя канца XIX ст. Перад апошнім у свой час схіліла галаву нямала рыцараў. Перад тым, як пайсці на вайну, яны наведвалі храм, дзе прасілі Бога і свайго святого заступніка Святога Юрыя (Георгія) аб спрыяльным зыходзе бою. Вось такая гісторыя ў гэтага экспаната.
Не менш цікавай для ўвагі наведвальнікаў будзе і выстава часткі калекцыі Юрыя Усціновіча. Выстаўленыя на экспазіцыі даспехі і ўзбраенне (на фота) належалі раней прызнаным аўтарытэтным удзельнікам руху рэканструкцыі сярэднявечнага ўзбраення — Івану Іванову і Максіму Філіпаву. У гэтых даспехах байцы-рэканструктары атрымлівалі свае перамогі над сапернікамі падчас рыцарскіх турніраў, дабіваліся прызавых месцаў для сябе і праслаўлялі сваю краіну Беларусь на міжнародным узроўні. Наведаць экспазіцыю можна з 9.00 да 18.00 (абедзенны перапынак — з 13.00 да 14.00). Панядзелак-аўторак — выхадныя дні. Выстава будзе дейнічаць да 30 верасня. Даведкі па тэл. 2-06-02.
Наталля ЕрмАшЭнкА.