Гэтымі ліпеньскімі днямі 100-гадовы юбілей адсвяткавалі адразу дзве жыхаркі Нясвіжчыны: Яўгенія Паўлаўна Хвіцька (фота 2), што жыве ў Нясвіжы, і Ганна Іванаўна Якжык з Пагарэльцаў.
З віншаваннямі і падарункамі ад Нясвіжскага райвыканкама, прафсаюза аграпрамысловага комплексу, ГА “Белая Русь”, РТЦСАН, Нясвіжскага і Сноўскага сельвыканкамаў да юбілярак завіталі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, дырэктар Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Корсак, старшыні Нясвіжскага і Сноўскага сельскіх выканкамаў Анатоль Жураўскі і Галіна Карпей, а таксама старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Слабко.
Аляксандр Балцянкоў уручыў доўгажыхаркам новыя пашпарты (фота 1). А народны ансамбль песні “Згода” раённага цэнтра народнай творчасці і баяніст Леанід Шышко стварылі сапраўднае маленькае свята і імянінніцам, і ўсім прысутным.
Яўгенія Паўлаўна і Ганна Іванаўна нарадзі-ліся ў шматдзетных сем’ях, працавалі на зямлі, гадавалі дзяцей, карысталіся павагай сярод людзей. У кожнай на доўгім жыццёвым шляху былі свае выпрабаванні, але яны не страцілі душэўнай цеплыні, дабрыні і сардэчнасці. Юбі-ляркі не скардзяцца на хваробы і жыццё. Яны па-ранейшаму маладыя душой і сэрцам, акружаныя клопатам і любоўю блізкіх — дзяцей, унукаў і праўнукаў. А гэта, напэўна, і ёсць самае галоўнае ў жыцці.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.