Празднование белорусской государственности в Миорах

Источник материала:  
05.07.2018 — Разное
>

Празднование белорусской государственности в МиорахБольш фота ў галерэі па спасылцы http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=55

Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці пачалося ў Міёрах з ускладання вянкоў да памятнага знака воінам-вызваліцелям райцэнтра і ўрачыстым шэсцем на плошчу Памяці загінуўшых барацьбітоў. Тут адбыўся ўрачысты мітынг, які сабраў усіх, каму дарагія і зразумелыя гордасць за краіну, любоў да сваёй зямлі, жаданне працаваць для яе росквіту і развіцця. 

 Празднование белорусской государственности в Миорах Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін нагадаў, што 74 гады як наша зямля вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Глыбока сімвалічна, што менавіта трэцяга ліпеня мы адзначаем галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, тым самым звязваем у адзіна святыя для нас паняцці — свабода і незалежнасць. У гэты дзень мы звяртаемся да нашых вытокаў, ацэньваем дасягнутае і заглядваем далёка за гарызонт. 

Як заўважыў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў, незалежнасць нашай краіны ўмацоўваецца штодзённай працай кожнага чалавека. Свабода непасрэдна звязана з гістарычным мінулым. Міёрскую зямлю вызвалілі 4 ліпеня 1944-га войскі першага Прыбалтыйскага фронту. За гады акупацыі ў агні і ад куль загінулі больш за 5 тысяч чалавек, толькі ў Дзісне пахаваны 4116 ні ў чым не вінаватыя людзі. У Міёрах расстраляны 652 мірныя жыхары. 2230 нашых землякоў загінулі і прапалі без вестак. Наш святы абавязак — захаваць памяць пра іх, вярнуць імёны невядомых абаронцаў Айчыны.


Празднование белорусской государственности в Миорах Празднование белорусской государственности в Миорах  Выстаяць беларускаму народу дапамагло менавіта адзінства. Вялікую падзяку Ігар Валер’евіч адрасаваў героям вайны, ветэранам, усім, хто адбудоўваў разбуранае, запускаў новыя вытворчасці, узводзіў прыгожыя вуліцы і ўтульныя дамы. Разам, супольна трэба ісці далей, каб берагчы і памнажаць створанае дзеля далейшага развіцця краіны і малой радзімы.


Як заўважыў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак, больш за 1 мільён 300 тысяч нашых суайчыннікаў змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, каля 500 тысяч грамадзян удзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху. Самыя значныя баі на тэрыторыі нашага раёна адбываліся па беразе Заходняй Дзвіны. Самая буйная барацьба — за Дзісну і за Верхнядзвінск, які вызваляўся з боку нашай Слабады. На тых баях Сяргей Іванавіч засяродзіў асаблівую ўвагу. Гісторыю трэба ведаць і перадаваць нашчадкам.


Празднование белорусской государственности в Миорах Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі і воіны-інтэрнацыяналісты, блізкія тых, хто загінуў на чужыне далёка ад блакітных азёр, зялёных шумлівых лясоў. І пра іх подзвіг і мужнасць ніхто не забудзе. Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Вячаслаў Стома павіншаваў усіх са значным дзяржаўным святам. Галоўнае пажаданне — не дапускаць ваенных канфліктаў, захоўваць мір, у чым абавязак кожнага чалавека.


Празднование белорусской государственности в Миорах Гарманічна ў грамадскае мерапрыемства ўклініваўся клёкат буслоў. Яны сузіралі за дзействам з вежы непадалёк. Кожную вясну гэтыя птушкі вяртаюцца да нас з цёплых краін. Край блакітных азёр ім радзіма. Тут віюць гнёзды, вырошчваюць птушанят, і наогул Празднование белорусской государственности в Миорах перастаюць баяцца суседства з чалавекам, што сведчыць пра мір і спакой на нашай зямлі. Сімвалізуюць буслы і сямейны дабрабыт, лічыцца, што прыносяць у дамы прыбаўленне. А ў райцэнтры гэтых птушак з кожным годам усё больш.


У краі з добрай аўрай камфортна і маладым. Як упэўнена першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вікторыя Пяткевіч, наш раён спрыяльны для працы, прафесійнага росту і шчаслівага сямейнага жыцця. Менавіта тут збіраюцца будаваць сваё заўтра яе адмыслоўцы, умацоўваць стараннямі незалежнасць краіны, спрыяць росквіту малой радзімы.


 У знак удзячнасці за мірнае неба над галавой прадстаўнікі раённай улады, грамадскасці, працоўных Празднование белорусской государственности в Миорах калектываў усклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы, памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, ушанавалі памяць пра герояў хвілінай  маўчання.

У гэты дзень сабраліся і ля мемарыяльнага знака ў гонар нашага земляка Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Ягора Томкі, імем якога названы СШ №3 і новая вуліца ў райцэнтры. Пра яго славутую біяграфію нагадаў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак. Сястра героя Нона Саркісян падзякавала раённай уладзе, камунгасаўцам, вучням за памяць і клопат пра памятнае месца. Тут заўсёды чыста, буяюць кветкі. Такая ўвага сведчыць пра высокую культуру нашых жыхароў і патрыятызм. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Пассажир забыл в минском такси карточку, а водитель перевел с нее деньги на свой мобильник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика