Каля Беластока паліцыя затрымала п'янага беларуса, які ехаў на фуры
05.07.2018 09:01
—
Разное
Фота: podlaska.policja.gov.pl
Каля Беластока польская паліцыя затрымала п'янага беларуса, які ехаў на фуры DAF. Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на грузавік, які на трасе "віляў" з боку ў бок, выконваў небяспечныя манеўры. Яго спынілі, падазрэнні пацвердзіліся — кіроўца сапраўды быў моцна п'яны. Грамадзяніна Беларусі адправілі на медыцынскае асведчанне, якое паказала ў яго крыві каля 2,5 праміле алкаголю.
41-гадовага мужчыну чакае суд, яго грузавік знаходзіцца на штрафстаянцы, інфармуе прэс-служба паліцыі Падляшскага ваяводства Польшчы.