Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені

Источник материала:  
04.07.2018 — Разное

Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені

З кожным годам радзее строй тых, хто прайшоў дарогамі вайны, але памяць у народзе жывая пра іх – у слязах, у чыстым небе над намі, у першых кроках дзіцяці, у той зямлі, якую яны адстаялі, і ў нашых сэрцах… У легенды навекі ўваходзяць салдаты крывавай вайны…

Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені

3 ліпеня Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Мы аддаём даніну памяці і схіляем галовы перад патрыётамі, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Айчыны. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца краінай, шануе яе гісторыю, хто працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі.

Напярэдадні Дня Незалежнасці на плошчы Свабоды ў Чэрвені на святочны мітынг-рэквіем сабраліся працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, жыхары і госці горада.

Да ўдзельнікаў мітынгу з прывітальным словам звярнуўся старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка. Ён адзначыў, што быць нашчадкам пакалення пераможцаў не толькі гонар, але і адказнасць — нам выпала магчымасць прадоўжыць слаўныя традыцыі Чэрвеньшчыны, асабістай працай памнажаць моц і гонар роднай зямлі і ўпэўніў ветэранаў – галоўных герояў свята – у тым, што  дзеці, унукі і праўнукі і надалей будуць трымаць пераможную вышыню.

Артур Чэус, ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, прыгадаў падзеі, якія адбываліся на Чэрвеньшчыне напачатку вайны, падчас фашысцкай акупацыі, і дні, калі адбылося вызваленне раёна. Назваў імёны чэрвеньцаў-герояў, якія набліжалі Перамогу.

Па даручэнні Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова Артур Чэус уручыў юбілейны медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Віталю Казлову.

Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені

Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх, хто здабываў Перамогу на франтах Вялікай Айчыннай, хто змагаўся ў партызанскіх атрадах і хто стаў ахвярай фашыстаў, і ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА, фота аўтара

Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені Мітынг да Дня Незалежнасці прайшоў у Чэрвені

←В СК подтвердили задержание главы Браславского района и его супруги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика