Начны пажар на рынку ў Брэсце (відэа)
04.07.2018 11:18
—
Разное

Фота: http://brest.mchs.gov.by
У Брэсце на рынку па вуліцы Карбышава адбыўся начны пажар. Узгаранне пачалося ўнутры крытага рынку прадпрыемства "Брэсцкі рынак". Як інфармуе прэс-служба МНС, пажар быў хутка ліквідаваны. Аднак агонь знішчыў чатыры халадзільныя ўстаноўкі ў будынку, яшчэ дзве былі пашкоджаныя. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Відаць, адна з халадзільных установак была няспраўная.