Доўгачаканыя дажджы накрылі ўсю тэрыторыю краіны і затрымаліся на даволі працяглы час. Але мы радыя вам паведаміць, што ў хуткім часе лета павінна вярнуцца.
Сёння, 3 ліпеня, на тэрыторыя Нясвіжскага раёна да +16 °С — удзень, начная тэмпература ў сваім максімальным значэнні будзе не больш за 14 градусаў са знакам “+”. На працягу дня будзе ісці дождж, захаваецца воблачнае, без праянсненняў надвор’е. Заходні вецер складзе 5 метраў за секунду.
4 ліпеня, у сераду, будзе панаваць пахмурнае надвор’е без праясненяў, ападкі метэаролагі зноў жа прагназуюць. Дзённая тэмпература застанецца ў межах ад 15 да 17 вышэй за нуль, ноччу — ад +11°С да 13°С. Вецер будзе ў межах папярэдняга дня.
У чацвер, 5 ліпеня, дажджы нарэшце спыняцца, хоць і будзе воблачна з праясненнямі. А вось паветра ў гэты дзень прагрэецца да +23 °С, ноччу — +13…+16 °С. Вецер будзе неістотны.
Пятніца, верагодней за ўсё, будзе пахмурнай, але ападкаў не прагназуецца. Удзень — +21…+22 °С, начная тэмпература складзе +14… +15 °С.
Пра надвор’е на выхадныя мы абавязкова паведамім у наступных матэрыялах.
“НН”.