Пад Кобрынам у ДТЗ загінуў 8-месячны хлопчык, якога везлі з Нямеччыны
30.06.2018 14:28
—
Разное
Фота: ДАІ
Пад Кобрынам у страшным ДТЗ загінуў 8-месячны хлопчык. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося ў суботу раніцай, прыкладна ў 8.05 на аўтадарозе М-1.
Кіроўца легкавіка “Нісан Кашкай”, 27-гадовы жыхар Нямеччыны з расійскім грамадзянствам, сутыкнуўся з грузавіком “ДАФ”, што ішоў у спадарожным кірунку. Ад удару “Нісан” вылецеў на бар’ерную агароджу.
Дзіця было сынам кіроўцы, хлопчыка перавозілі ў аўтакалысцы. Ад атрыманых траўмаў малы памёр у лякарні, куды яго даставілі. Яшчэ адзін пасажыр аўтамабіля, мужчына 1954 года нараджэння, таксама грамадзянін Расіі, атрымаў пашкоджанні і знаходзіцца ў лякарні.
Усе ўдзельнікі аварыі былі прышпіленыя. Усяго ў машыне знаходзілася 6 пасажыраў. Па факце здарэння вядзецца праверка.