Ва Уздзенскім раёне гарэла ферма: падчас пажару эвакуявалі 130 галоў быдла
30.06.2018 10:56
—
Разное
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
Ва Уздзенскім раёне гарэла ферма. Як перадае прэс-служба МНС, здарэнне адбылося раніцай 29 чэрвеня ў вёсцы Глінкі. Узгаранне пачалося ў памяшканні вакуумнай, пашкоджаны шыферны дах. Супрацоўнікі гаспадаркі разам з выратавальнікамі эвакуявалі 130 галоў быдла. Ніхто не пацярпеў.
Падобны інцыдэнт здарыўся ўчора ў вёсцы Пусяворы Воранаўскага раёна — там на ферме гарэў кароўнік, агонь пашкодзіў 150 квадратных метраў даху. З памяшкання эвакуявалі 8 цялятаў. Пацярпелых сярод людзей і жывёлаў няма.