У Тракелях новы святар
30.06.2018
—
Разное
Юрый Беганскі прызначаны біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандрам Кашкевічам на служэнне Богу і людзям у тракельскую парафію і санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у аграгарадку Тракелі. 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла адбылася адмысловая імша, на якой дэкан Радунскага дэканата, канонік ксёндз Генрых Яблонскі прадставіў вернікам новага святара. З хлебам-соллю віталі прыхажане ксяндза Юрыя.