Праходзіць час і кожнае дарожнае пакрыццё патрабуе рамонту ці аднаўлення. Надвор’е і розная тэхніка спрыяюць з’яўленню ям і трэшчын.
Па вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Юшавічы даводзіцца праязджаць кожны дзень. І вельмі нязручна, калі, рухаючыся на аўтамашыне, патрэбна пастаянна сачыць за дарогай, віляць з боку ў бок, каб не трапіць у дарожныя яміны.
Па справах давялося сустрэцца з кіраўніком ДРБУ № 168 Ігарам Леанідавічам Дуброўскім. На маю просьбу аб рамонце вуліцы ён адразу патэлефанаваў падначаленаму і даў загад на выкананне работы.
Праз некалькі дзён, калі вярталася з працы, адразу кінуўся ў вочы праведзены ямачны рамонт асфальту. Вельмі важна, што ёсць такія кіраўнікі і, да таго ж, дэпутаты райсавета, як І.Л. Дуброўскі. Я ўпэўнена, што ўсе жыхары вуліцы Цэнтральнай гатовы выказаць яму падзяку за неабыякавасць і адказнасць у адносінах да людскіх праблем.
Ядзвіга ГУРБАН,
в. Юшавічы.