На выхадныя — зноў пахаладанне, дажджы і вецер

Источник материала:  
28.06.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На выхадныя — зноў пахаладанне, дажджы і вецер

У бліжэйшы час Нясвіжчыну чакае паніжэнне тэмпературы, дажджлівае надвор’е і  вецер.

Сеня, 28 чэрвеня, паветра прагрэецца да 26 градусаў са знакам “+”, начная ў максімальным значэнні можа скласці да +19 °С. Ападкаў у гэты дзень не прагназуецца, але паўночна-ўсходні вецер будзе дасягаць амаль 7 метраў за секунду.

У пятніцу, 29 чэрвеня, надвор’е істотна не зменіцца — будзе воблачна з праясненнямі, вецер неістотны, а ноччу метэаролагі прагназуюць невялікі дождж. Дзённая тэмпература складзе +26…+27 °С, ноччу — да +18 °С.

У апошні дзень месяца надвор’е зменіцца. Чакаецца пахмурнае з кароткімі праясненнямі на працягу дня, невялікія дажджы і  паўночны вецер да 6 м/с. Слупок тэрмометра пакажа ўдзень не больш за 16 градусаў цяпла, а ноччу — да 13 са знакам “+”.

У нядзелю — суцэльная воблачнасць і дажджы, паўночна-заходні вецер будзе дзьмуць у межах паказчыкаў папярэдняга дня. А вось дзённая тэмпература можа скласці не больш за +11 °С, ноччу — 9 °С вышэй за нуль.

Пачатак тыдня не прынясе істотных змен. У панядзелак — таксама дажджы і суцэльная воблачнасць, паветра прагрэецца не на шмат больш, чым у нядзелю: удзень — +12…+15 °С, ноччу — +9…+11 °С. Вецер будзе неістотны.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Банк BPI France начинает работать в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика