У калектывах Стаўбцоўшчыны

Источник материала:  
28.06.2018 — Разное

У калектывах Стаўбцоўшчыны

У ІНТАРЭСАХ ГРАМАДСТВА І ГРАМАДЗЯНІНА

Учора работнікі пракуратуры адзначылі сваё прафесійнае свята. Беларускай пракуратуры сёлета споўнілася 96 гадоў. Сістэма органаў пракуратуры, якая склалася ў нашай рэспубліцы, вытрымала выпрабаванне часам і застаецца надзейным гарантам законнасці і правапарадку ў краіне.

– Калі даваць характарыстыку нашай дзейнасці, то сёння пракуратура вызначаецца моцным праваахоўным патэнцыялам. Менавіта таму людзі, якія пацярпелі ад беззаконня, звяртаюцца па дапамогу, як правіла, да нас, – падкрэслівае пракурор раёна Сяргей ГРЫЦУК. – Ад таго, наколькі вынікова і эфектыўна мы працуем, залежыць іх вера ў справядлівасць і верхавенства закона.

– Сяргей Валер’евіч, на сваёй пасадзе вы вывучаеце стан спраў з захаваннем закона на прадпрыемствах і ў арганізацыях, сутыкаецеся з рознымі сітуацыямі, у якія трапляюць нашы грамадзяне. На што абапіраецеся ў выкананні службовых абавязкаў?

– Наша работа патрабуе не толькі прафесіяналізму, а і самааддачы, сумленнасці, прынцыповасці. У кожнай сітуацыі неабходна захоўваць непрадузятасць, непрымірымасць да любых праяў зла, несправядлівасці, жорсткасці, насілля. Кіравацца выключна інтарэсамі грамадства, дзяржавы, грамадзяніна.

– Як спраўляецца з гэтай задачай калектыў пракуратуры, які вы ўзначальваеце?

– Калектыў пракуратуры раёна невялікі, аднак дастойна спраўляецца са сваёй адказнай работай. Шмат гадоў працуе ў пракуратуры намеснік пракурора Ларыса Мядзведзь. Да самаўдасканалення імкнуцца памочнікі пракурора – Юлія Чабан, Дар’я Анішчук, Яўген Асосаў. Пры тым, што калектыў пракуратуры раёна дастаткова малады, ён можа пахваліцца пэўным вопытам. Складаемыя нашых поспехаў – гэта любоў да прафесіі, абвостранае пачуццё справядлівасці і, зразумела, кадры, адданыя сваёй справе.

З нагоды прафесійнага свята выказваю прызнанне не толькі дзеючым супрацоўнікам, а і ўсім ветэранам органаў пракуратуры, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку, перадалі назапашаны вопыт маладому пакаленню пракурорскіх работнікаў.

Жадаю моцнага здароўя, сямейнага цяпла і сумленнага служэння на карысць нашай Радзімы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПРЫБЫТАК ДАРОЖНІКАЎ

На базе ДРБУ № 135 прайшло падвядзенне вынікаў работы за мінулы год з удзелам усіх кіраўнікоў філіялаў і апарату кіравання КУП «Мінскаблдарбуд».

Сярод 27-мі філіялаў і прадпрыемстваў КУП «Мінскаблдарбуд» ДРБУ № 135 выглядае дастойна, і ў першую чаргу па такіх паказчыках, як тэмп росту выручкі, чысты прыбытак, выпрацоўка на аднаго работніка, памер заработнай платы і т. п. Калектыў на чале з Вадзімам Савіцкім працуе напружана, стабільна. Нядрэнна ідуць справы і ў бягучым годзе. Тым больш, ён для дарожнікаў пачаўся з юбілею. 1-га студзеня споўнілася 60 гадоў з дня ўтварэння арганізацыі, і ў сувязі з гэтым падвядзенне вынікаў насіла не толькі дзелавы, а і святочны характар. Урачыстасць ладзілася ў раённым Цэнтры культуры, са шматлікімі віншавальнымі словамі, падарункамі і ўзнагароджаннямі.

Пр

←Профтехучилища Минска начнут обучение по 9 новым квалификациям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика